Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы садок № 40 г. Бабруйска" забяспечвае рознабаковае развіццё асобы выхаванцаў ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з іх узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі адукацыйны працэс ажыццяўляюць 17 адказных, творчых, любячых дзяцей педагагічных работнікаў:

2 музычныя кіраўнікі;
1 кіраўнік фізічнага выхавання;
1 педагог-псіхолаг;
1 настаўнік - дэфектолаг;
12 выхавацеляў дашкольнай адукацыі.
Нашы выхаванцы - гэта хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 1,5 года да 7 гадоў.

У 2024/2025 навучальным годзе ва ўстанове будуць функцыянаваць 9 груп:

Група другога ранняга ўзросту (з 1,5 года да 2-х гадоў) - 2 групы
1 малодшая (з 2 да 3 гадоў) - 1 група;
2 малодшая (з 3 да 4 гадоў) -1 групы;
Сярэдняя (з 4 да 5 гадоў) - 2група;
Старэйшая (з 5 да 6 гадоў) - 1 група;
Старэйшая (з 6 да 7 гадоў) - 1 група;
Рознаўзроставая з кругласутачным знаходжаннем (з 4 да 6 гадоў) - 1 група.