21.02.25
Музычнае свята "Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь"

21 лютага 2025 года ў сярэдніх і старэйшых групах прайшло музычнае свята "Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь".

Выхаванцы з гонарам чыталі вершы аб абаронцах Айчыны, спявалі тэматычныя песні, прымалі ўдзел у конкурсах і музычных гульнях.

Станоўчыя эмоцыі падзялілі з нашымі выхаванцамі і госці свята - законныя прадстаўнікі. У канцы мерапрыемства хлопцы павіншавалі сваіх татаў і дзядуляў і ўручылі ім паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі.