У адпаведнасці з гадавым планам работы, з мэтай далучэння выхаванцаў да твораў мастацкай літаратуры, у перыяд з 10.02.2025 па 14.02.2025 у групах дашкольнага ўзросту арганізаваны выстаўкі дзіцячых малюнкаў "Мой любімы казачны герой".
Нашы выхаванцы праявілі фантазію і майстэрства, яны з велізарным задавальненнем імкнуліся адлюстраваць выявы ўпадабаных ім герояў. Работы атрымаліся цікавыя, разнастайныя і яркія. Судзячы па малюнках, якія былі прадстаўленыя на выставах усё гэтак жа папулярнымі застаюцца нашы рускія народныя і беларускія казкі.