10.02.25
Акцыя "Птушыная сталовая"

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзіць прыродаахоўная акцыя "Птушыная сталовая". Мэта акцыі - пашырэнне ўяўленняў выхаванцаў аб жыцці птушак, развіццё пазнавальнай цікавасці да жыцця зімуючых птушак, выхаванне клапатлівага стаўлення да птушак, прыцягненне ўвагі дзяцей і іх бацькоў да праблемы падкорму птушак, жаданне дапамагаць птушкам у цяжкіх зімовых умовах.

У ходзе акцыі педагагічнымі работнікамі запланаваны разнастайныя мерапрыемствы па ўдакладненні ўяўленняў аб зімуючых птушках праз пазнавальныя гутаркі, гульні, мастацкую творчасць і музычную дзейнасць.

Законныя прадстаўнікі вырабілі крэатыўныя кармушкі з розных матэрыялаў, а педагагічныя работнікі разам з выхаванцамі размясцілі кармушкі на гульнявых участках і пачаставалі птушак кормам.