16 лютага ў горадзе Бабруйску адбылося ўрачыстае мерапрыемства па падвядзенні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця горада за 2023 год. Традыцыйна на другім паверсе Палаца мастацтваў былі арганізаваны творчыя работы і праекты навучэнцаў і педагогаў гарадскіх устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі.
Выхаванцы нашай установы прынялі ўдзел у мерапрыемстве - прэзентавалі макеты памятных мясцін г. Бабруйска.
