26.02.24
Музычнае свята "Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь"

23 лютага 2024 года ў сярэдніх і старэйшых групах прайшло музычнае свята «Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

Выхаванцы з гонарам чыталі вершы пра абаронцаў Айчыны, спявалі тэматычныя песні, прымалі ўдзел у конкурсах і музычных гульнях.

Станоўчыя эмоцыі падзялілі з нашымі выхаванцамі і госці свята - законныя прадстаўнікі. У канцы мерапрыемства хлопцы павіншавалі сваіх тат і дзядуляў і ўручылі ім паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі.