З мэтай прыцягнення ўвагі да захавання правілаў дарожнага руху ў частцы нашэння пешаходамі святлоадбівальных элементаў, у рамках рэалізацыі гадавой задачы, мы запускаем фота-акцыю " Засвяціся!".
Для ўдзелу ў акцыі неабходна:
1) мець флікеры або святлоадбівальныя элементы на верхняй вопратцы;
2) сфатаграфавацца (альбо зрабіць сэлфі) разам з дзіцем на пешаходнай дарожцы, так, каб былі бачныя на вопратцы святлоадбівальныя элементы;
3) да 20 студзеня даслаць фатаграфіі выхавальніку групы.
Усе фота будуць размешчаны ў нас на сайце.
Клапоцімся пра бяспеку дзяцей разам!