Ва ўстанове дашкольнай адукацыі завяршылася фота-акцыя " Засвяціся!". У мерапрыемстве прынялі ўдзел 7 сем'яў з груп №1, 3, 6, 10, 4, 9, 7. Фота атрымаліся крэатыўнымі, цікавымі і наглядна адлюстроўваюць важнасць выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.
Выкарыстанне такіх мерапрыемстваў у установе спрыяе ўзбагачэнню і пашырэнню ўяўленняў выхаванцаў аб правілах дарожнага руху, разуменню бацькамі важнасці абавязковага правядзення сумеснай працы сям'і і ўстановы па фарміраванні бяспечных паводзін на дарозе і выкарыстанне святлоадбівальных элементаў на вопратцы дзяцей у любую пару года.
Паважаныя бацькі, беражыце сябе і сваё дзіця. Выконвайце правілы дарожнага руху. Не забывайце насіць святлоадбівальныя элементы штодня. Давайце разам клапаціцца пра бяспеку нашых дзяцей.