У дашкольным узросце дзіця ўпершыню адчувае цікавасць да працы. Адным з кірункаў фарміравання ў выхаванцаў імкнення да працоўнай дзейнасці з'яўляецца азнаямленне з працай дарослых. Для таго, каб выхоўваць паважлівае стаўленне да працы, неабходна ўзбагачаць ўяўленні дзяцей аб розных відах прафесій дарослых людзей, фарміраваць уяўленне аб значэнні працы ў жыцці чалавека, пра вынік працы.
У рамках рэалізацыі асноўнага напрамку ў сярэдніх і старэйшых групах установы адукацыі паспяхова прайшла акцыя " кім працуюць мае бацькі?". У рамках дадзенага мерапрыемства законныя прадстаўнікі і выхаванцы вырабілі крэатыўныя вырабы аб прафесіях. Былі прадстаўлены фотакалажы, малюнкі, макеты прылад працы. З вялікай цікавасцю выхаванцы разглядалі працы, задавалі пытанні і распавядалі, кім жа яны хочуць стаць у будучыні.
Дзякуем усім удзельнікам нашай акцыі!
БОЛЬШ ФОТА ТУТ