05.02.24
Семінар-практыкум "Арганізацыя і правядзення заняткаў па адукацыйнай вобласці "Фізічная культура"

5 лютага 2024 года кіраўніком фізічнага выхавання Бокач М.Г. быў праведзены семінар-практыкум для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі па тэме "Арганізацыя і правядзення заняткаў па адукацыйнай вобласці "Фізічная культура". Мэтай мерапрыемства было развіццё прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў па пытанні правядзення фізкультурных заняткаў.

У ходзе семінара ўдзельнікі пашырылі веды аб тыпах і структуры, асаблівасцях правядзення заняткаў па адукацыйнай вобласці "Фізічная культура" з выхаванцамі ў розных узроставых групах.