24.02.24
Фізкультурны вольны час "Мы-абаронцы Айчыны" ў сярэдняй групе

Фізкультурны вольны час "Мы-абаронцы Айчыны" з удзелам законных прадстаўнікоў прайшоў у сярэдняй групе №6. Тэматычныя мерапрыемствы выхоўваюць у дзяцей дашкольнага ўзросту паважлівае стаўленне да ваенных прафесіях, фарміруюць патрыятычныя пачуцці. Выхаванцы з задавальненнем і цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах, гулялі ў займальныя гульні, адгадвалі загадкі.