22 лютага ва ўстанове дашкольнай адукацыі адбыўся справаздачна-выбарны прафсаюзны сход. Намеснік старшыні прафкама Дабрыдзіна Вольга Георгіеўна і старшыня рэвізійнай камісіі Борбут Святлана Васільеўна зрабілі справаздачу аб працы. Прайшлі выбары ў прафсаюзны камітэт і рэвізійную камісію ППА ўстановы. На сходзе прысутнічала Краўцова Руслана Уладзіміраўна, старшыня гарадскога камітэта прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, якая павіншавала членаў ППА з высокімі дасягненнямі ў гэтай сферы дзейнасці.

