02.03.24
Малышы віншуюць мам

Вось і наступіла вясна-у акенца пастукалася яркае прамяністае сонейка, птушачкі заспявалі. А з вясной прыйшло цудоўнае свята-8 сакавіка!
1 сакавіка ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў першай малодшай групе прайшла музычная забаўка"матуля любімая мая".
Хлопцы з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў свяце: яны вельмі кранальна і міла чыталі вершы пра маму, вельмі шчыра, непасрэдна і з любоўю спявалі песні, весела танцавалі. З задавальненнем удзельнічалі ў музычных гульнях разам з забіяцкай Матрошкай.